Свята вёскі адбылося ў аграгарадку Сталовічы

27 жніўня ў аграгарадку Сталовічы адбылося свята вёскі.
Аграгарадок Сталовічы вялікі і прыгожы. Жывуць тут таленавітыя і працавітыя людзі.
У гэты дзень мясцовымі ўладамі і працаўнікамі КДЦ былі адзначаны многія жыхары.
Кожны з іх унёс сваю часцінку ў тое, каб наш аграгарадок, наш край і наша родная Беларусь былі яшчэ лепшымі і прыгажэйшіымі.
У гэты святочны дзень успомнілі пра самую маленькую жыхарку аграгарадка – Еву Стэфановіч, якой уручылі падарунак.
Музычныя віншаванні і памятныя сувеніры атрымалі заслужаныя жыхары аграгарадка.
Сярод іх залатыя юбіляры сумеснага жыцця – Анатоль Мікалаевіч і Алена Фёдараўна Гутырчыкі, Эдуард Сігізмундавіч і Тамара Мікалаеўна Марык; самая маладая сям’я – Маруцік Яўгена Генадзевіча і Ганны Віктараўны; шматдзетныя сем’і - Тукай Юрыя Анатольявіча і Яны Сяргееўны, Сташынскіх Уладзіміра Юр’явіча і Наталлі Уладзіміраўны, якія сёлета атрымалі новы статус шматдзетнай сям’і.
На працягу ўсяго свята працавалі шматлікія выставы народнай творчасці, а для маленькіх жыхароў аграгарадка - гульнявыя атракцыёны.
У рамках акцыі “С заботой о безопасности”, якая праводзіцца ў Рэспубліцы Беларусь, Баранавіцкія выратавальнікі арганізавалі для жыхароў аграгарадка Сталовічы «Ярмарку безопасности».
Прадстаўнікі МНС прапанавалі вяскоўцам тое, што нельга купіць за грошы – гэта веданне правілаў бяспечных паводзін.
Аднак атрымаць гэтыя самыя веды можна было незвычайным спосабам: пры дапамозе гульняў, віктарын і захапляльных конкурсаў.
Ратавальнікі прапаноўвалі знайсці небяспекі ў кватэры, правільна выклікаць экстраныя службы, устанавіць аўтаномны пажарны апавяшчальнік, вогнетушыцель, “патушыць” пажар і многае іншае.
Асаблівая ўвага была ўдзелена мабільнаму дадатку МНС “Помощь рядом”, дзякуючы якому можна зладзіцца са шматлікімі надзвычайнымі сітуацыямі, не звяртаючыся за дапамогай да выратавальнікаў.
У свяце прыняла удзел майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Петрушка Наталля. Добры настрой кожнаму, хто наведаў гэтае свята, дарылі маленькія артысты, школьнікі, мясцовы калектыў “Рунь” , а таксама госці свята – калектыў Мірнаўскага сельскага Дома культуры.
Вялікі дзякуй усім, хто прымаў ўдзел у арганізацыі свята: Сталовіцкі сельскі выканаўчы камітэт, ОАО “Сталовічы АГРА”. Добрыя словы падзякі гучалі ад усіх, хто прысутнічаў на свяце.
- Просмотров: 350