У АГРАГАРАДКУ ЛЯСНАЯ ПРАЙШЛІ ТЭАТРАЛЬНЫЯ СУСТРЭЧЫ, ПРЫСВЕЧАНЫЯ 135-ГОДДЗЮ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ УЛАДЗІСЛАВА ГАЛУБКА
15 мая спаўняецца 135 гадоў з дня нараджэння таленавітага земляка Уладзіслава Галубка.
Нарадзіўся будучы творца на станцыі Лясная ў сям’і рабочага-чыгуначніка ў 1882 годзе. Неўзабаве сям’я перабралася на сталае жыццё ў Мінск, які стаў для хлопчыка горадам вучобы, працы, жыцця і творчых дасягненняў. Творчасць Галубка, увасобіўшы пэўныя этапы развіцця беларускай літаратуры, дала магутны штуршок развіццю нацыянальнай драматургіі і тэатра. І невыпадкова гэты таленавіты майстар слова і сцэны стаў першым народным артыстам Беларусі.
- Просмотров: 1557