Please ensure Javascript is enabled for purposes of website accessibility

АРХИВ НОВОСТЕЙ

Свята аграгарадка Гірмантаўцы “Люблю цябе, мой родны край”

1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 Rating 4.50 (1 Vote)

 У нядзелю 14 жніўня 2022 года ўсе жыхары Гірмантаўцаў ад мала да вяліка святкавалі 110-годдзе з дня ўтварэння свайго роднага и непаўторнага аграгарадка. Распачаў праграму свята старшыня Гарадзішчанскага сельвыканкама В.А.Галецкі.

 Сення, ды і ва ўсе часы, галоўным багаццем вескі былі і ёсць людзі, людзі працавітыя, добрыя і сумленныя, шчырыя і гасцінныя.

 Старшыня ўручыў дыпломы і падарункі самаму старэйшаму 95-ці гадоваму жыхару Гірмантаўцаў Н.М.Хупчанка  і самаму маленькаму – Арцему Русаку.  Ушаноўвалі на мерапрыемстве і юбіляраў, якія ў гэтым годдзе святкуюць свае дні нараджэнні. Узрост самага малодшага юбіляра 45 гадоў, а старэйшага – 95. Граматы атрымалі руплівыя гаспадары і гаспадынькі аграгарадка, “у якіх і хата, як лялька стаіць, і плот, як карцінка, і агарод дагледжаны, а надворак кветкамі зіхаціць”. Словы ўдзячнасці і падзякі  прагучалі ў адрас хлебаробаў, паляводаў, працаўнікоў ферм, усіх, хто самааддана і добрасумленна працуе у гаспадарцы, сацыяльнай інфраструктуры. 

 Упрыгожаннем свята стала выстава-продаж дэкаратыўна-прыкладной творчасці мясцовых майстроў. Вачэй было не адвесці ад створанага чалавечымі рукамі. Тут і рэчы з лазы майстра Д.А Ефімава, карункавыя сурвэткі З.Д.Цвілевіч, упрыгожванні для  дзяўчынак у тэхніцы канзашы А.В.Налівайка і дэкаратыўная лепка з пластыліну самага юнага майстра Лізы Лаўрынчык, фотаздымкі Д.Л.Тахтаравай. А які смачны водар вітаў у паветры каля выставы кулінарных шэдэўраў удзельнікаў аматарскага аб’яднання “Салодкае жыцце”… 

 Для юнага пакалення вяскоўцаў на працягу свята працавалі  гульневыя атракцыёны, з якіх даносіліся захопленыя крыкі і шчаслівы смех дзятвы.

 Служачыя МНС пажарна-аварыйнага выратавальнага паста №19 г.п. Гарадзішча знаёмілі дзяцей з працай пажарных машын і амуніцыяй.

 На працягу свята гучалі песні вакальнай групы ветэранаў труда аматарскага аб’яднання “Вытокі” і ансамбля песні “Вечарынка” Палонкаўскага сельскага Дома культуры, асобных выканаўцаў Гірмантаўскага сельскага Дома культуры.

  

 Адным словам, свята атрымалася на славу. Нават пасля завяршэння канцэрта, вяскоўцы не спяшаліся разыходзіцца - куплялі ў майстроў дэкаратыўна-прыкладной творчасці іх вырабы, шчыра дзякавалі артыстам за душэўныя песні, а загадчыку Дома культуры З. Д. Цвілевіч - за арганізацыю такога цёплага і душэўнага мерапрыемства. 

 Вядучы метадыст РМЦ Мікульская Т.У. 

  • Просмотров: 258

Наш адрес:

225409 г.Барановичи, ул.Куйбышева, д.21

ГУК "Барановичская районная клубная система"©

email: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.@barkult.brest.by

наш Instagramm

Телефоны для связи:

+375 163 67-00-43  +375 163 67-00-45

+375 163 67-00-48  +375 163 67-00-46

Авторское право © 2024 ГУК "Барановичская районная клубная система". Все права  защищены.
При копировании материалов обязательна ссылка на источник