Please ensure Javascript is enabled for purposes of website accessibility

АРХИВ НОВОСТЕЙ

Як развіваць дзіцячую творчасць, абмяркоўвалі ў Баранавіцкім раёне

1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 Rating 0.00 (0 Votes)

18 сакавіка ў Баранавіцкім раёне пачаў работу рэспубліканскі семінар на тэму «Сацыяльна-культурная падтрымка дзіцячай творчасці як асобаснай аматарскай ініцыятывы».
Удзельнікі семінара пабывалі ў раённым Цэнтры рамёстваў аграгарадка Русіно, дзе азнаёміліся з кірункамі яго дзейнасці.

Сёння на базе Цэнтра рамёстваў дзейнічаюць 5 дзіцячых гурткоў. Пры іх арганізацыі перавага была аддадзена такім беларускім народным рамёствам, як ганчарства, ручное ткацтва, роспіс, разьба па дрэве, пчалярства.
– Галоўная задача, якая стаіць перад супрацоўнікамі Цэнтра, – захаванне і развіццё традыцыйных рамёстваў нашага краю, перадача іх маладому пакаленню, – кажа загадчык установы Юлія Сідарчук. – Гурткі вядуць актыўную творчую дзейнасць,  прымаюць удзел у разнастайных выставах раённага, абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў.
Амаль 15 гадоў існуе гурток «Ручное ткацтва», кіруе якім Наталля Хілько. Падчас заняткаў дзеці асвойваюць розныя тэхнікі пляцення паясоў, бранзалетаў, дэкаратыўных шнуроў. Шырока выкарыстоўваецца тэхналогія ткацтва паясоў на бердзечку.
З 2008 года ў Цэнтры дзейнічае гурток «Ганчарства», якім кіруе Іван Якушэнкаў. Асобная галіна развіцця ганчарнага рамяства –дробная пластыка. Выкананыя з гліны розныя сімвалічныя жывёлы, музычныя інструменты, цацкі і многае іншае – важны напрамак у беларускай традыцыйнай кераміцы.

Павітаў удзельнікаў семінара старшыня райсавета дэпутатаў Сяргей Сліва. Ён расказаў гасцям, чым жыве сёння Баранавіцкі раён, як развіваецца.  

– Мастацкая палітра нашага краю поўная яркіх суквеццяў. 17 калектываў маюць званні «народны» і «ўзорны», а ўзорны тэатр эстрады «Капелька» Мірскага дома культуры пад кіраўніцтвам Ларысы Довят атрымаў званне заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь, – адзначыў Сяргей Сяргеевіч. – Мірскі дом культуры ў рэспубліканскім аглядзе-конкурсе «Клуб года» заняў другое месца ў намінацыі «Лепшая пастанова работы сельскай клубнай ўстановы». Пераможцам абласнога этапа рэспубліканскага агляду-конкурсу «Клуб года» ў намінацыі «Установа клубнага тыпу, арыентаваная на захаванне і зберажэнне традыцыйнай культуры» станавіўся Цэнтр рамёстваў.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аксана Шчэрба расказала, якая праца вядзецца па абнаўленні ўстаноў культуры, колькі сродкаў на развіццё культурнай сферы закладваецца ў раённы бюджэт.
– У кожным рэгіёне ёсць свая культурная «разыначка», сваё ўнікальнае свята, створанае на аснове мясцовых традыцый. У нашым такім брэндам стаў фестываль кавальства «Крашынскі перазвон». У гэтым годзе мы плануем яго правесці ў чэрвені, – паведаміла яна.

Удзельнікаў семінара зацікавіла выстава сцэнарна-метадычнай літаратуры ўстаноў культуры клубнага тыпу Брэсцкай вобласці «Наш вопыт. Наша творчасць».
Як фарміраваць творчую прастору дзяцей і падлеткаў ва ўмовах сельскай мясцовасці, азнаёміла прысутных кіраўнік заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь узорнага тэатра эстрады «Капелька» Мірскога ДК Ларыса Довят.  

Кіраўнік узорнага тэатральнага калектыву «СМАРТ» Мірскага ДК Валерыя Чарненка падзялілася вопытам, як тэатральнае мастацтва дапамагае выхаванню дзяцей з сацыяльна небяспечных сем’яў.

  • Просмотров: 1456

Наш адрес:

225409 г.Барановичи, ул.Куйбышева, д.21

ГУК "Барановичская районная клубная система"©

email: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.@barkult.brest.by

наш Instagramm

Телефоны для связи:

+375 163 67-00-43  +375 163 67-00-45

+375 163 67-00-48  +375 163 67-00-46

Авторское право © 2024 ГУК "Барановичская районная клубная система". Все права  защищены.
При копировании материалов обязательна ссылка на источник