Please ensure Javascript is enabled for purposes of website accessibility

АРХИВ НОВОСТЕЙ

Палонка адзначыла сваё 460-годдзе

1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 Rating 0.00 (0 Votes)

Жывуць і будуць жыць беларускія вёскі! У мінулую суботу, 25 жніўня, у адным са старэйшых населеных пунктаў раёна адбылося свята. Менавіта Палонка адзначыла своё 460-годдзе. Дзякуючы Наталлі Кавалёнак і Алене Хворык, работнікам Палонкаўскага дома культуры, я даведалася аб тым свяце і, канечне, не змагла яго прапусціць. З пачаткам урачыстасцей я трапіла ў вір падзей, крэатыўных знаходак і адкрыццяў: чыста прыбраныя вуліцы і двары, аздобленыя стракатымі кветнікамі; выставы вырабаў народных умельцаў; смачныя стравы-пачастункі, што прыйшліся ўсім даспадобы; сапраўдныя тэатралізаваныя прадстаўленні падвор’яў; надзвычай цікавая прэзентацыя, зробленая супрацоўнікамі мясцовай бібліятэкі. І, вядома ж, святочныя мерапрыемствы на мясцовым стадыёне. Усё гэта дало мне магчымасць бліжэй пазнаеміцца з вельмі ветлівымі, гасціннымі, духоўна багатымі жыхарамі Палонкі. Ад усяго перажытага мной у гэты дзень у душы яшчэ больш умацавалася пачуццё ўпэўненасці ў тым, што жывуць і будуць жыць беларускія вёскі, а іх хлопцы і дзяўчаты абавязкова будуць прыходзіць вучыцца да нас у ліцэй, каб потым зноў вярнуцца ў родныя мясціны і шчырай працай славіць сваю малую радзіму. Дарэчы, Навамышскі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці працягвае набор навучэнцау да 15 верасня.

  • Просмотров: 2219

Наш адрес:

225409 г.Барановичи, ул.Куйбышева, д.21

ГУК "Барановичская районная клубная система"©

email: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.@barkult.brest.by

наш Instagramm

Телефоны для связи:

+375 163 67-00-43  +375 163 67-00-45

+375 163 67-00-48  +375 163 67-00-46

Авторское право © 2024 ГУК "Барановичская районная клубная система". Все права  защищены.
При копировании материалов обязательна ссылка на источник