ГЛАВНАЯ

Тэатралізаваная гульнёва-пазнаваўчая праграма "Запрашаем у нашу хату. Калядныя вячоркі" прайшла ў раённым Цэнтры рамёстваў аграгарадка Русіно

1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 Rating 0.00 (0 Votes)

 13 студзеня, у канун Старога Новага года, супрацоўнікі раённага Цэнтра рамёстваў з аграгарадка Русіно, сумесна з навучэнцамі і класным кіраўніком 6 класа ДУА"Русіноўская сярэдняя школа" Баранавіцкага раёна правялі тэатралізаваную гульнёва- пазнаваўчую праграму "Запрашаем у нашу хату. Калядныя вячоркі".

 Падчас мерапрыемства навучэнцы даведаліся, як жылі нашы продкі, якія ў іх былі традыцыі, якія былі святы ў народным календары, якія лялькі - абярэгі суправаджалі чалавека на працягу ўсяго жыцця.

 На майстар-класе кожны зрабіў для сябе ляльку "Масленку". А напрыканцы праграмы дзеці паказалі падрыхтаваную, тэатралізаваную замалёўку абрада "Калядкі".

Метадыст РЦР- Круцько К.А.
Педагог-арганізатар - Сліж М.В.