Please ensure Javascript is enabled for purposes of website accessibility

ГЛАВНАЯ

Свята вёскі адбылося ў аграгарадку Сталовічы

1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 Rating 0.00 (0 Votes)

27 жніўня ў аграгарадку Сталовічы адбылося свята вёскі.

Аграгарадок Сталовічы вялікі і прыгожы. Жывуць тут таленавітыя і працавітыя людзі.

У гэты дзень мясцовымі ўладамі і працаўнікамі КДЦ былі адзначаны многія жыхары.

Кожны з іх унёс сваю часцінку ў тое, каб наш аграгарадок, наш край і наша родная Беларусь былі яшчэ лепшымі і прыгажэйшіымі.

У гэты святочны дзень успомнілі пра самую маленькую жыхарку аграгарадка – Еву Стэфановіч, якой уручылі падарунак. 

  

Музычныя віншаванні і памятныя сувеніры атрымалі заслужаныя жыхары аграгарадка. 

Сярод іх залатыя юбіляры сумеснага жыцця – Анатоль Мікалаевіч і Алена Фёдараўна Гутырчыкі, Эдуард Сігізмундавіч і Тамара Мікалаеўна Марык; самая маладая сям’я – Маруцік Яўгена Генадзевіча і  Ганны Віктараўны; шматдзетныя сем’і - Тукай Юрыя Анатольявіча і  Яны Сяргееўны, Сташынскіх Уладзіміра Юр’явіча і  Наталлі Уладзіміраўны, якія сёлета атрымалі новы статус шматдзетнай сям’і.

На працягу ўсяго свята працавалі шматлікія выставы народнай творчасці, а для маленькіх жыхароў аграгарадка - гульнявыя атракцыёны.

У рамках акцыі “С заботой о безопасности”, якая праводзіцца ў Рэспубліцы Беларусь, Баранавіцкія выратавальнікі арганізавалі для жыхароў аграгарадка Сталовічы «Ярмарку безопасности».

Прадстаўнікі МНС прапанавалі вяскоўцам тое, што нельга купіць за грошы – гэта веданне правілаў бяспечных паводзін. 

Аднак атрымаць гэтыя самыя веды можна было незвычайным спосабам: пры дапамозе гульняў, віктарын і захапляльных конкурсаў.

Ратавальнікі прапаноўвалі знайсці небяспекі ў кватэры, правільна выклікаць экстраныя службы, устанавіць аўтаномны пажарны апавяшчальнік, вогнетушыцель, “патушыць” пажар і многае іншае.

Асаблівая ўвага была ўдзелена мабільнаму дадатку МНС “Помощь рядом”, дзякуючы якому можна зладзіцца са шматлікімі надзвычайнымі сітуацыямі, не звяртаючыся за дапамогай да выратавальнікаў.

У свяце прыняла удзел майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Петрушка Наталля. Добры настрой кожнаму, хто наведаў гэтае свята, дарылі маленькія артысты, школьнікі, мясцовы калектыў “Рунь” , а таксама госці свята – калектыў Мірнаўскага сельскага Дома культуры.

Вялікі дзякуй усім, хто прымаў ўдзел у арганізацыі свята:  Сталовіцкі сельскі выканаўчы камітэт, ОАО “Сталовічы АГРА”. Добрыя словы падзякі гучалі ад усіх, хто прысутнічаў на свяце.

  • Просмотров: 286

Наш адрес:

225409 г.Барановичи, ул.Куйбышева, д.21

ГУК "Барановичская районная клубная система"©

email: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.@barkult.brest.by

наш Instagramm

Телефоны для связи:

+375 163 67-00-43  +375 163 67-00-45

+375 163 67-00-48  +375 163 67-00-46

Авторское право © 2024 ГУК "Барановичская районная клубная система". Все права  защищены.
При копировании материалов обязательна ссылка на источник