ГЛАВНАЯ

Мерапрыемства прысвечанае 140-годдзю з дня нараджэння Ўладзіслава Галубка прайшло ў аграгарадку Лясная

1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 Rating 5.00 (1 Vote)

  20 мая ў аграгарадку Лясная прайшло раённае мерапрыемства, прысвечанае 140-годдзю з дня нараджэння Уладзіслава Галубка. Імя нашага земляка – паэта, пісьменніка і драматурга, мастака і музыкі, акцёра і рэжысёра, першага народнага артыста БССР, аднаго з аснавальнікаў беларускага тэатра, з вялікай павагай прыгадваецца намі сёння ў Год гістарычнай памяці.
  Ля памятнага знака - валуна, сабраліся прадстаўнікі Ляснянскага сельвыканкама, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, настаўнікі і вучні Ляснянскай сэрэдняй школы, артысты мастацкай самадзейнасці, жыхары аграгарадка. Ад удзячных нашчадкаў былі ўскладзены вянок і кветкі.


  Прадоўжылася мерапрыемства ў Ляснянскім сельскім Доме культуры, у памяшканні якога былі арганізаваны выставы: “Уладзіслаў Галубок – грані таленту” Ляснянскай бібліятэкі, работ мастакоў і майстроў народнай творчасці аграгарадка Лясная.

 

 

 

  Урачыстае мерапрыемства адкрыла літаратурна-музычная кампазіцыя народнага тэатра “На Мышанцы” Навамышскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці.

  Прадоўжылі праграму тэатр малых формаў “Вяскоўцы” і фальклорны калектыў “Сяброўкі” Перхавіцкага ЦКіНТ, фальклорная група “Мілавідчане” Мілавідскага СДК, асобныя выканаўцы Лаўрынавіцкага, Мірнаўскага і Ляснянскага СДК: Святлана Танюкевіч, Павел Мелюх, Інга Роік, Анастасія Крот.  Урыўкі з лепшых сачыненняў пра славутага земляка  зачыталі вучні  Ляснянскай сярэдняй школы.

  Усе ўдзельнікі свята былі ўзнагароджаны дыпломамі  і памятнымі падарункамі.