Калькулятор расчета пеноблоков смотрите на этом ресурсе
Все о каркасном доме можно найти здесь http://stroidom-shop.ru
Как снять комнату в коммунальной квартире смотрите тут comintour.net Самое современное лечение грыж

"Пакроў пакрывае зямлю лістом"

1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 Rating 5.00 (1 Vote)
       Пачатак гэтаму святу паклала гісторыя, якая адбылася ў X стагоддзі падчас усяночнай службы ва Улахернскай царкве ў Канстанцінопалі. Андрэй і яго вучань Епіфаній убачылі ў паветры, над людзьмі Маці Божую, вакол якой стаялі прарокі, апосталы і анёлы, што схіліліся ў малітве аб збаўленні горада ад асады ворагаў. Багародзіца зняла з сябе бліскучы амафор - шырокі пакроў - і накрыла ім усіхлюдзей, і ўзнесла малітву Госпаду аб выратаванні свету, збаўленні ад бед і пакут. Святая Багародзіца прасіла Госпада Ісуса Хрыста прыняць малітвы ўсіх людзей, штода яго звярталіся. У памяць пра гэтую падзею ўжо многа гадоў святкуюць дзеньПакрова Прасвятой Багародзіцы.
       
       Пакровы — рубежная дата ў народным, земляробчым календары беларусаў. Свята — з дахрысціянскіх часоў, сімвалізуе заканчэнне восеньскага цыкла гаспадарчых работ. Да Пакроваў імкнуліся закончыць усе палявыя справы, пераараць зямлю, прыбраць у агародзе. Каб пасля “замкнуць” Зямлю на зіму. Працы па гаспадарцы пераходзілі з “поля” на “двор”. Кажуць, паколькі ў такую пару церлі лён (траста пры тым падзяляецца на валакно і кастрыцу), то й месяц беларусы назвалі: кастрычнік. На Пакровы і кароў ставілі ў хлеў: больш не выганялі ў поле. Продкі нашыя імкнуліся жыць у гармоніі з Прыродай, былі ўважлівыя да таго, што адбываецца навокал. А назва Пакровы ў першасным сэнсе звязана з тым, што звычайна ў такі дзень зямля пакрыта ўжо лісцем, а мог выпасці першы снег і пакрыць зямлю белай “коўдрай” — пра тое сведчыць і шэраг народных прыказак, прымавак.
 
«Пакроў пакрывае зямлю лістом, ваду лёдам, пчалу мёдам, рыбу луской, а дзевак таской».
 
       Бабіна лета нарэшце саступіла месца восені: трэба заканчваць работы ў полі, ды па беларускім звычаі, “замыкаць” Зямлю. З блінамі і добрым настроем удзельнікі народнага фальклорнага калектыва “Суседзі” наведалі ДУА "Гарадзішчанская сярэдняя школа імя М.А.Скіпара Баранавіцкага раёна", дзе ў памяшканні гісторыка – краязнаўчага музея адбылася відэаз’ёмка
тэатралізаванай фальклорнай замалёўкі “Пакровы ў Марфы і Марыі”.
 
 
 
Кацярына Круцько
 
  • Просмотров: 149

Наш адрес:

225409 г.Барановичи, ул.Куйбышева, д.21

ГУК "Барановичская районная клубная система"©

Телефоны для связи:

+375 163 67-00-43

+375 163 67-00-45

+375 163 67-00-48

Авторское право © 2020 ГУК "Барановичская районная клубная система". Все права  защищены.
При копировании материалов обязательна ссылка на источник