Please ensure Javascript is enabled for purposes of website accessibility

ГЛАВНАЯ

Масленiца у Моучадскiм СДК

1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 Rating 0.00 (0 Votes)
           
Масленіца – старажытнае славянскае свята, якое дасталося нам у спадчыну ад паганскай культуры. Гэта – вясёлыя провады зімы, азораныя радасным чаканнем блізкага цяпла, вясновага абнаўлення прыроды. Нават бліны - абавязковы атрыбут Масленіцы, маюць рытуальнае значэнне: круглыя, румяныя, гарачыя, яны ўяўляюць сабой сімвал сонца. 1 сакавіка ў СДК вёскі Моўчадзь прайшло сапраўднае народнае гулянне, прысвечанае провадам зімы і апошняму дню Масленіцы.
На працягу ўсяго свята нястомна забаўлялі народ, вадзілі карагоды, праводзілі вясёлыя конкурсы для дзяцей і дарослых разудалыя скамарохі, Забава, баба Яга, кікімара і цыганка.
Парадавалі сваімі выступамі ўдзельнікі аматарскага аб'яднання «Натхненне» Маўчадскага СДК, ансамбль народнай песні «Вечарынка» Палонкаўскага СДК. Была арганізавана выстава работ удзельнікаў аматарскіх аб'яднанняў «Творцы» раённага Цэнтра рамёстваў, «Майстрыха» і «Залатыя ручкі» Свіранскага СДК, «Фабрыка майстроў” Маўчадскага СДК, а так сама «Маслянічны Біблія-кошык" ад Маўчадскай СБ.
Свята не адбылося б без галоўнай падзеі – спалення пудзіла Масленіцы, якое сімвалізуе сыход зімы, прыход першага вясновага цяпла і росквіт прыроды. Таксама з Масленіцай гараць усе беды і няўдачы, усё дрэннае ляціць, як попел, а застаецца толькі светлае і чыстае.  А якое ж свята без пачастункаў! Свята Масленіца, як і павінна быць, не абышлося без гарбаты і бліноў.
 
К.Круцько
Метадыст РЦР
  • Просмотров: 2198

Наш адрес:

225409 г.Барановичи, ул.Куйбышева, д.21

ГУК "Барановичская районная клубная система"©

email: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.@barkult.brest.by

наш Instagramm

Телефоны для связи:

+375 163 67-00-43  +375 163 67-00-45

+375 163 67-00-48  +375 163 67-00-46

Авторское право © 2024 ГУК "Барановичская районная клубная система". Все права  защищены.
При копировании материалов обязательна ссылка на источник