ГЛАВНАЯ

24 жніўня ў Свіранах адбылося свята вёскі “Сваю вёску песнямі вітаю”

1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 Rating 0.00 (0 Votes)

24 жніўня ў Свіранах адбылося свята вёскі “Сваю вёску песнямі вітаю”.

Аматарскімі аб’яднаннямі “Залатыя ручкі” і “Майстрыха”  Свіранскага Дома культуры была арганізавана выстава-продаж “Свіранскі кірмаш запрашае”. Было прапанавана гасцям свята пакруціць “Чароўны барабан”. Жыхары вёскі атрымалі віншаванне ад старшыні Жамчужненскага сельвыканкама В. М. Германа, старшыні ветэранскай арганізацыі М. П. Панько і старасты вёскі А. В. Дзермана. Падарункі атрымалі самы старэйшы і малодшы жыхары, юбіляры. Падвялі вынікі конкурсу “Мой дамочак, як вяночак”. Гучнымі спевамі радавалі жыхароў артысты Палонкаўскага Дома культуры. Свой прафесіяналізм прадэманстравалі супрацоўнікі пажарнага аварыйна-выратавальнага паста вёскі Палонка. Спонсарам свята выступіў Баранавіцкі камбінат хлебапрадуктаў. Завяршылася свята святочнай дыскатэкай “Вечарынка клубных сяброў”.